ФК Рух Брэст
Рух Брэст | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | ТАА «Футбольны клуб РУХ» | ||
Заснаваны | 1 мая 2016 | ||
Горад | Брэст, Беларусь | ||
Стадыён | Брэсцкі | ||
Дырэктар | Сяргей Вараб’ёў | ||
Галоўны трэнер | Вячаслаў Грыгараў | ||
2021 | 5 месца ў Вышэйшай лізе | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Рух» — беларускі футбольны клуб з Брэста, заснаваны ў 2016 годзе, належаў бізнесмену Аляксандру Зайцаву[1]. У 2020—2021 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў 2016 годзе на базе клуба заўзятараў брэсцкага «Дынама». Першапачаткова аматарскі клуб у 2017 годзе заявіўся ў чэмпіянат Брэсцкай вобласці, у гэты час у каманду сталі прыцягвацца ў асноўным выхаванцы і былыя дублёры брэсцкага «Дынама». У лістападзе 2017 года стала вядома, што «Рух» стаў фарм-клубам «Дынама» і на наступны сезон заявіцца ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, а галоўным трэнерам стане вядомы беларускі футбаліст і трэнер Андрэй Зыгмантовіч[2].
У сезоне 2018 склад каманды ў асноўным склалі былыя дублёры «Дынама», якія паспелі згуляць у рознх лігах беларускага чэмпіянату. Ад самага пачатку каманда ўпэўнена ішла ўверсе табліцы, доўгі час змагалася за першы радок з «Крумкачамі», і толькі па выніках апошняга тура «Рух» забяспечыў перамогу ў лізе.
У сезоне 2019 «Рух» перастаў быць фарм-клубам «Дынама» і стаў самастойнай камандай, што давала яму права ў выпадку поспехаў прэтэндаваць на выхад у Вышэйшую лігу. Тым не меней, уладальнік «Дынама» Аляксандр Зайцаў працягваў падтрымліваць «Рух». Каманда добра ўкамлектавалася, запрасіўшы ігракоў з вопытам выступленняў на высокім узроўні, і лічылася ў пачатку сезона адным з фаварытаў у барацьбе за высокія месцы. Аднак, выступленне атрымалася нестабільным — буйныя перамогі чаргаваліся з нічыімі, і «Рух» хутка выпаў з барацьбы за лідарства ў табліцы, хоць і знаходзіўся ў першай палове. Другую палову сезона «Рух» правёў больш упэўнена, і ў выніку доўгага суперніцтва з гомельскім «Лакаматывам» заняў трэці радок, які даў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Атрымаўшы ў стыкавых матчах перамогу над магілёўскім «Дняпром» (2:1, 1:2, па пенальці 5:4), «Рух» выйшаў у элітны дывізіён.
У Вышэйшай лізе «Рух» зрабіў стаўку на маладых ігракоў, якіх падтрымлівалі некалькі вопытных выканаўцаў. Галоўным трэнерам стаў Аляксандр Сяднёў, з якім каманда гуляла ў атакуючы футбол, у выніку ў сезоне 2020 падзяліла трэцяе месца ў Вышэйшай лізе па колькасці забітых мячоў. «Рух» адразу здолеў замацавацца ў элітным дывізіёне, амаль увесь час трымаўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў сезон на 8 месцы.
У пачатку 2021 года Аляксандр Зайцаў пакінуў брэсцкае «Дынама» і сканцэнтраваўся на «Руху», куды перайшла большасць дынамаўскіх ігракоў. Клуб ставіў высокія мэты, і нягледзячы на дрэнны старт хутка стаў прэтэндаваць на прызавыя месцы, аднак барацьба з мінскім «Дынама» і «Гомелем» скончылася не на карысць брэсцкай каманды, якая фінішавала пятай.
У пачатку 2022 года клуб зрабіў курс на амаладжэнне. Каманду пакінулі амаль усе асноўныя выканаўцы, замест іх свой шанец атрымалі маладыя ігракі, якія вярнуліся з арэнд у іншых клубах. «Рух» рыхтаваўся да Вышэйшай лігі, але 28 лютага ў сувязі з увядзеннем заходнімі краінамі санкцый супраць Расіі і пагаршэннем фінансавай сітуацыі адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе і перайшоў у Другую лігу[3], дзе планаваў выступаць маладымі выхаванцамі. 6 красавіка 2022 года стала вядома, што «Рух» не згуляе і ў Другой лізе[4].
З 30 траўня 2022 года ТАА ФК "Рух" знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі па рашэнні ўласніка[5].
Эмблемы
[правіць | правіць зыходнік]-
Эмблема «Руха» ў 2019—2019 гадах
-
Эмблема «Руха» з 2020 года
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2017 | Чэмпіянат Брэсцкай вобласці (Д4), Заходняя зона[6] |
2 | 14 | 10 | 1 | 3 | 53–22 | 31 | Выхад у фінальны этап | |
Фінальны этап[7] | 2 | 2 | 9 | 2 | 3 | 39–21 | 29 | |||
2018 | Другая (Д3) | 1 | 28 | 23 | 4 | 1 | 87–16 | 73 | Выхад у Першую лігу | |
2019 | Першая (Д2) | 3 | 28 | 15 | 11 | 2 | 65–26 | 56 | 1/16 фіналу | |
Пераходныя матчы[A] | 2 | 1 | 0 | 1 | 3–3 | Выхад у Вышэйшую лігу | ||||
2020 | Вышэйшая (Д1) | 8 | 30 | 11 | 11 | 8 | 57–38 | 44 | 1/8 фіналу | |
2021 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 30 | 16 | 10 | 4 | 52–28 | 58 | 1/8 фіналу | Зняцце са спаборніцтваў |
- ↑ Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Дняпра» (Магілёў), 12-й каманды Вышэйшай лігі 2019 (2:1, 1:2, пен. 5:4).
Галоўныя трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Чалмадзееў (2016—2017)
- Андрэй Зыгмантовіч (лістапад 2017 — верасень 2019)
- Андрэй Чалмадзееў (в. а. у верасні — снежні 2019)
- Аляксандр Сяднёў (снежань 2019 — снежань 2020)
- Кірыл Альшэўскі (студзень — жнівень 2021)
- Вячаслаў Грыгараў (в. а. у жніўні — снежні 2021; са снежня 2021)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Кайко, Сяргей (2021-02-05). "Капскі збіраецца на сход Няўжо без гэтага не ўратаваць БАТЭ". Новы Час (5 (713)): 11. ISSN 2218-2144.
брэсцкі «Рух» — клуб праўладнага бізнесоўца Аляксандра Зайцава
- ↑ В 2018 году фарм-клуб брестского «Динамо» «Рух» выступит во второй лиге
- ↑ "Рух" снялся с высшей лиги
- ↑ Рух» снялся с розыгрыша второй лиги (BubnOFF Live)
- ↑ Футбольны "Рух" знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.
- ↑ football.by
- ↑ football.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 8 снежня 2019. (руск.)
- Футбольный клуб Рух стал фарм-клубом Динамо-Брест Архівавана 26 лютага 2018. (руск.)
- Профіль на сайце globalsportsarchive.com (англ.)